Міжнародны дзень студэнцкага спорту!

​​​​​​​20 верасня – Міжнардны дзень студэнцкага спорту, заснаваны Міжнароднай федэрацыяй універсітэцкага спорту (ФІСУ) і ЮНЕСКА з мэтай павышэння ўзроўню і якасці фізкультурна-спартыўнай работы ўстаноў вышэйшай адукацыі, умацавання спартыўных традыцый, прыцягнення студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам. У межах святкавання факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця прапанаваў студэнтам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прыняць удзел у розных мерапрыемствах. 

Фізкультурную паўзу “Зарадка для ўсіх!” правяла Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па спартыўнай гімнастыцы, студэнтка 4 курса Дзіяна Тышкавец.

Таксама адбылася матчавая сустрэча па міні-футболу паміж камандай дзяўчат ПалесДУ і камандай “Школа футзала U-14”. Выніковы лік – 6:2 на карысць каманды “Школа футзала U-14”. Галоўны суддзя – асістэнт кафедры фізічнай культуры і спорту Каляда М.У.

Майстар-класы для дзяўчат і юнакоў “Валейбол для пачынаючых”, якія правёў выкладчык-стажор кафедры фізічнай культуры і спорту Шаміч В.А.

​​​​​​​