Удзел ПалесДУ у Беларускім энергетычным і экалагічным форуме

​​​​​​​З 11 па 14 кастрычніка 2022 года ў Мінску праходзіў традыцыйны ХХVІ Беларускі энергетычны і экалагічны форум. Арганізатарам мерапрыемства выступіла  Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь. Энергетычны і экалагічны форум з’яўляецца папулярнай міжнароднай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў па павышэнню энергаэфектыўнасці, абмену прафесійнымі ведамі і вопытам, умацаванню і развіццю супрацоўніцтва ў сферы экабяспекі. На яго палях прадстаўляецца раздзел навукова-тэхнічных распрацовак, дзе адбылася прэзентацыя 115 навукова-тэхнічных рашэнняў арганізацый Міністэрства адукацыі, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, АГА “ІНКС-ТЭХНАЛОДЖЫС”, ТДА «ТахатАксі», ТАА «БМЕ-Дызель». У межах форуму прайшлі міжнародныя спецыялізаваныя выставы: “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра”, “Oil&Gas Technologies”, “Атамэкспа-Беларусь”, “ЭкспаСвятло”, “Водныя і паветраныя тэхналогіі”, “ЭкспаГорад”.

13 кастрычніка 2022 года быў арганізаваны круглы стол “Падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі інжынерных кадраў” у разрэзе эфектыўнага энергетычнага і экалагічнага менеджмента. Мадэрыравала праграму намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Пруднікава Вольга Філіпаўна.

Сярод дакладаў вышэйшых навучальных устаноў і іншых устаноў , якія спецыялізуюцца на падрыхтоўцы інжынераў-энергетыкаў, выдзяляўся матэрыял Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта “Практычныя аспекты неабходнасці ўніверсалізацыі падрыхтоўкі тэхнолагаў вадаправодна-каналізацыйных гаспадарак”, які абгрунтоўваў мэтазгоднасць узмацнення ІТ-складаючай у навучанні спецыялістаў, якія адказваюць за якасць праходжання тэхналагічных працэсаў, на прыкладзе спецыялістаў, што працуюць на біялагічна ачышчальных  збудаваннях. У межах падвядзення вынікаў круглага стала былі выпрацаваны прапановы для Міністэрства адукацыі і Міністэрства энергетыкі ў кантэксце практычных патрэб пры прафілізацыі вучэбнага працэсу інжынераў-энергетыкаў і інжынераў-тэхнолагаў.