Акадэмічнае супрацоўніцтва беларускіх ВНУ развіваецца

​​​​​​​Дацэнт Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта кафедры банкінга і фінансавых рынкаў, кандыдат эканамічных навук Аксана Аляксандраўна Кукса была запрошана кіраўніцтвам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы для правядзення заняткаў па тэматыцы, прысвечанай банкаўскаму нагляду для студэнтаў ГрДУ спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”.

Дадзеная практыка істотна развівае акадэмічную мабільнасць прафесарска-выкладчыцкага  складу беларускіх ВНУ, дазваляе абменьвацца вопытам і напрацоўкамі розных навуковых школ, фарміраваць накірункі далейшага супрацоўніцтва. У ПалесДУ склаліся і замацаваліся якасныя традыцыі, падыходы і ўмовы для падрыхтоўкі спецыялістаў фінансава-банкаўскай сферы. Студэнты факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ былі вельмі актыўнымі і зацікаўленымі ў час лекцыі, паспяхова рашалі кейсавыя заданні, паказалі высокі ўзровень ведання прадметнай галіны. Выказваем шчырую ўдзячнасць Марыне Яўгенаўне Карпіцкай, дэкану факультэта эканомікі і кіравання, к.э.н., прафесару кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку ГрДУ і загадчыку кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку, к.э.н., дацэнту Людміле Станіславаўне Тарасавай за развіццё супрацоўніцтва паміж ВНУ, сумесную працу па падрыхтоўцы спецыялістаў фінансава-эканамічнага профілю і давер да навуковай школы Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта!

​​​​​​​