9 кастрычніка студэнты і выкладчыкі кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі адсвяткавалі Міжнародны дзень перакладчыка.
Вось ужо на працягу 7 гадоў у нашым універсітэце рыхтуюць перакладчыкаў-рэферэнтаў, спецыялістаў у галіне міжкультурных камунікацый, і правядзенне такога кшталту мерапрыемства ўжо стала добрай традыцыяй для студэнтаў і выкладчыкаў кафедры лінгвістыкі і прафесійнай камунікацыі.









