З 17 па 21 кастрычніка 2022 года прадстаўнікі прафсаюза студэнтаў ПалесДУ Вікторыя Юдзіна, Ксенія Дыдышка і Алеся Малышка праходзілі навучальныя курсы моладзевага прафсаюзнага актыву. Па традыцыі мерапрыемства прайшло на базе цэнтра моладзевых ініцыятыў ФПБ ў Лагойскім раёне. Праграма мерапрыемстваў уключала лекцыі і трэнігі на тэмы: гістарычная памяць беларускага народа, стэрэатыпы поп-культуры як інструмент маніпуляцыі, а таксама разглядалі пытанне ўспрыняцця тэмы генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.









