Графікі выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам на 2 семестр 2022/2023 г.
Графікі выдачы камплектаў падручнікаў студэнтам на 2 семестр 2022/2023 г.
«Рэклама - рухавік гандлю», - крылатая фраза, якую І. Ільф і Я. Пятроў ўклалі ў вусны героя «Дванаццаці крэслаў» Астапа Бэндэра. Яна ўзнікла са з'яўленнем гандлю, арганічна ўвайшла ў жыццё, пракралася, практычна, ва ўсе сферы жыццядзейнасці, распаўсюджваецца пры дапамозе тэлебачання, радыё, газет, часопісаў, рэкламных плакатаў, аб'яў у гарадскім транспарце, грамадскіх месцах і займае ў жыцці сучаснага чалавека важнае месца. Рэкламная галіна развіваецца ўслед за сродкамі камунікацыі. Чым вышэйшае развіццё грамадства, тым больш актыўна выкарыстоўваецца рэклама.
Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты!
Прапануем Вам азнаёміцца з новымі кнігамі, якія паступілі ў бібліятэку ў СТУДЗЕНІ 2023 г.
Штогод у апошнюю нядзелю студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень беларускай навукі. У бягучым годзе гэта 29 студзеня. Напярэдадні свята ўсім, хто заняты навукова-даследчай дзейнасцю, жадаем творчых поспехаў, новых цікавых адкрыццяў і публікацый, высокіх вынікаў, няхай вернымі будуць вашы гіпотэзы, а высновы заўсёды служаць дабру краіны.
Запрашаем у бібліятэку ўніверсітэта наведаць выставу “Навукаёмістыя тэхналогіі і чалавек”, якая дэманструецца ў чытальнай зале (навучальны корпус № 3). На выставе прадстаўлена літаратура аб дасягненнях беларускай навукі, напрамках, тэндэнцыях і перспектывах далейшага развіцця, метадалогіі навуковых даследаванняў.
У чытальнай зале бібліятэкі навучальнага корпуса №1 арганізавана пераносная выстава-прагляд "Холокост: нельзя предать забвению", на якой прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія расказваюць аб тым, якую трагедыю перанёс яўрэйскі народ у гады другой сусветнай вайны. Экспануемая літаратура адрозніваецца стылем і спосабам падачы матэрыялу, але яе аб'ядноўвае адна агульная рыса - гэта боль за загубленыя жыцці і скалечаныя лёсы.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус № 1) экспануецца кніжна-часопісная выстава “Бюджэтны працэс: сутнасць і ўдасканаленне”. На ёй прадстаўлены матэрыялы, у якіх разглядаюцца тэарэтычныя і практычныя пытанні фарміравання і функцыянавання бюджэтнай сістэмы Рэспублікі Беларусь, выкладзены эканамічны змест бюджэту, прынцыпы пабудовы бюджэтнай сістэмы, парадак фарміравання і выканання бюджэтаў розных узроўняў. У кнігах і публікацыях з перыядычных выданняў адлюстраваны арганізацыйна-прававыя аспекты пабудовы бюджэтнай сістэмы, а таксама раскрываецца сутнасць, роля бюджэтнай палітыкі і бюджэтнага планавання.
Запрашаем усіх жадаючых!
У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы 2023 год у Беларусі аб'яўлены Годам міру і стварэння.
У чытальнай зале бібліятэкі (вучэбны корпус №3) прадстаўлена кніжная выстава “Мірная і стваральная Беларусь”.
Для арганізацыі навучальнага працэсу і навукова-даследчай дзейнасці да 31 снежня 2023 г. Палескаму дзяржаўнаму універсітэту прадастаўлены доступ да баз даных ЭБС “ЛАНЬ”, ЭБС “Універсітэцкая бібліятэка онлайн”, ЭБС ZNANIUM.
Доступ да электронных бібліятэчных сістэм магчымы як з камп'ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта, так і аддалена. Каб скарыстацца выдалена неабходна адзін раз зарэгістравацца ў гэтых ЭБС з камп'ютараў, змешчаных у лакальнай сетцы ўніверсітэта, а затым праглядаць інфармацыю з любога іншага камп'ютара ці мабільнай прылады.
Што такое дрэс-код? Гэта збор правілаў, якія тычацца адзення і знешняга выгляду чалавека. А кніжны дрэс-код – гэта кнігі, якія з'яўляюцца абавязковым складнікам іміджу сучаснага чалавека.
Запрашаем Вас наведаць выставу «Кніжны дрэс-код». На ёй прадстаўлены як самыя выдатныя літаратурныя творы сусветных класікаў (В. Гюго, О. Уайльд, Э.М. Рэмарк, Брэдберы, Дж.Д. Сэлінджэр, Г.Г. Маркес і інш.), так і аўтараў сучаснай літаратуры (Дж Грын, П. Санаеў, Н. Абгаран, П. Каэльё, Х. Муракамі), а таксама лепшыя кнігі па псіхалогіі. Выстава экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры навучальнага корпуса №3, аўд. 3221. Запрашаем!
Да 31 снежня 2023 года Палескаму дзяржаўнаму ўніверсітэту прадастаўляецца доступ да Асноўнай калекцыі і модулю Энцыклапедыя Znanium (ЭБС) ZNANIUM.COM - http://znanium.com.
Асноўная калекцыя ЭБС Znanium уяўляе сабой падборку выданняў па розных напрамках гуманітарнага і тэхнічнага профілю. Фонд ЭБС уключае падручнікі, навучальныя дапаможнікі, манаграфіі, аўтарэфераты, дысертацыі, энцыклапедыі, слоўнікі і даведнікі, заканадаўча-нарматыўныя дакументы, артыкулы з перыядычных выданняў і інш. Мова дакументаў - руская.
© 2012-2020 Полесский государственный университет Центр информационных технологий