9 лістапада ў чытальнай зале бібліятэкі вучэбнага корпуса № 3 супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі свята ў гонар шанавання 140-годдзя з дня нараджэння вялікага пісьменніка, класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. У літаратурнай гасцёўні “І ўся зямля была яму спадчынай” прынялі ўдзел ліцэісты, навучэнцы 10 “А” класа. Вядучыя мерапрыемства Аксанчук Лілія і Капалейшвілі Ціна пазнаёмілі з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Удзельнікі сустрэчы адчулі прыгажосць роднай беларускай мовы, уважліва слухалі цікавыя факты з жыцця Якуба Коласа.









