Бібліятэка запрашае наведаць кніжную выставу "Прэстыжная прэмія - Нобелеўская", якая экспануецца на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (вучэбны корпус №3, аўд. 3221).
Альфрэд Бернхард Нобель - удачлівы бізнэсмэн, таленавіты вынаходнік, падарожнік, дабрадзей. Амаль усё, што меў ён завяшчаў тым, «хто на працягу папярэдняга года зрабіў навуковыя адкрыцці, якія прынясуць самую вялікую карысць чалавецтву ...».









