Тэставы доступ да ЭБС ibooks.ru

Да 26 жніўня 2023 года чытачам бібліятэкі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прадастаўлены тэставы доступ да Электронна-бібліятэчнай сістэмы "Айбукс". ЭБС "Айбукс" змяшчае поўныя тэксты сучаснай вучэбнай, навуковай і дзелавой літаратуры па розных напрамках: IT, эканоміка, менеджмент, юрыспрудэнцыя, педагогіка, культура, мастацтва і інш.

Гэта больш за 40 000 выданняў ад 150 расійскіх выдавецтваў.

Для працы з ЭБС "Айбукс" неабходна перайсці па спасылцы www.ibooks.ru. З камп'ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта доступ ажыццяўляецца без дадатковай аўтарызацыі, выдалена - неабходна рэгістрацыя на платформе ЭБС "Айбукс" з камп'ютараў лакальнай сеткі ўніверсітэта.

Усе даступныя кнігі знаходзяцца ў модулі "Чытальная зала" справа ад лагатыпа IBOOKS.

Па пытаннях працы з ЭБС "Айбукс" звяртацца ў залу электронных рэсурсаў (корп. 3, каб. 3330, тэл. 31-08-84).