Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

​​​​​​​22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы без абвяшчэння вайны Германія напала на СССР. Пачалася Вялікая Айчынная вайна Савецкага Саюза супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Доўгіх 1418 дзён і начэй народы СССР ішлі да перамогі. У гады вайны на беларускіх землях загінула звыш 2 млн чалавек, каля 400 тысяч чалавек былі вывезены на прымусовыя работы ў Германію. На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Па няпоўных дадзеных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 млн чалавек. На тэрыторыі краіны знішчана больш за 9 тыс. населеных пунктаў. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа супрацоўнікі і студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі ўдзел у мітынгу і ўсклалі кветкі ля брацкай магілы мемарыяльнага комплексу вызваліцелям.

У межах рэспубліканскага маладзёжнага форуму “Цытадэль памяці” студэнты ПалесДУ прынялі анлайн-удзел у круглым стале “Зберагчы памяць! Захаваць свет!”, дзе абмяркоўвалі пытанні патрыятычнага выхавання моладзі, культурна-гістарычнай спадчыны і далучыліся да Усебеларускай хвіліны маўчання. Мы шануем памяць тых, хто застаўся на палях бітваў, быў закатаваны ў лагерах, памёр ад голаду і ран, усіх, хто, аддаўшы свае жыцці, абараніў незалежнасць і цэласнасць нашай Радзімы. Нізкі паклон вам!