17 верасня - Дзень народнага адзінства

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята - Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны.

Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Напярэдадні свята ў чытальнай зале № 2 (аўд. 3332) арганізаваны кніжна-часопісныя выставы “Разам мы адна краіна – краіна Беларусь”, і “Дасягненні Рэспублікі Беларусь”. Кнігі, якія прадстаўлены на выставе, пазнаёмяць Вас з гісторыяй Беларусі, яе асноўнымі сімваламі, славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа. Таксама сабрана літаратура, у якой расказваецца аб дасягненнях беларускага народа, аб людзях, якія праславілі нашу краіну. Усе кнігі даюць поўнае ўяўленне аб прыгажосці нашай роднай Беларусі.