Віншаванне рэктара Дуная В.І. з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года

​​​​​​​Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты і ліцэісты!

Віншую вас з Днём ведаў і пачаткам новага навучальнага года!

Штогод мы з трапятаннем і хваляваннем сустракаем гэты дзень, які заўсёды прыносіць важныя прафесійныя планы, мэты і заданні, новыя сустрэчы і новыя гарызонты.

Веды і навука з'яўляюцца важным складнікам мірнай і стваральнай дзейнасці, залогам паспяховага развіцця і росквіту грамадства. Тым больш каштоўны ўклад кожнага датычнага да вучэбна-выхаваўчага працэсу, таго, хто вучыць і навучае, настаўляе і выхоўвае. Тых, хто вучыцца, спасцігае новае і імкнецца да пазнання.

Будучы навучальны год, я ўпэўнены, прынясе шмат новых магчымасцяў і перспектыў. Няхай ён стане этапам новых дасягненняў, прафесійных і асабістых перамог!

Рэктар                                                                                                                                                                                                                                              Дунай В.І.