Званне “Ганаровы прафесар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта” прысвоена Рэймаву А.М.

​​​​​​​7 верасня рэктар універсітэта Валерый Іванавіч Дунай ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў дыплом аб прысваенні ганаровага звання рэктару вышэйшай адукацыйнай установы “Каракалпакскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Бердаха”, доктару тэхнічных навук Рэймаву Ахмеду Мамбеткарымавічу.

Сведкам гэткай значнай падзеі сталі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу, супрацоўнікі і студэнты ўстановы адукацыі, а таксама студэнты з Каракалпакстана, якія праходзяць навучанне ў Палескім дзяржаўным універсітэце.

Першы афіцыйны візіт у Палескі дзяржаўны ўніверсітэт прадстаўнікоў вышэйшай адукацыйнай установы “Каракалпакскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Бердаха” адбыўся 18 мая 2021 года. Ужо тады была падпісана дамова аб супрацоўніцтве, дасягнуты дамоўленасці па шэрагу напрамкаў далейшага развіцця стасункаў, у наш час рэалізаваны шэраг ініцыятыў і праектаў.

Пасля ўрачыстай цырымоніі Ахмед Мамбеткарымавіч падзякаваў рэктара ўніверсітэта і ўсіх прысутных за аказаны высокі гонар і давер, адзначыў, што адкрыты для далейшага узаемавыгаднага супрацоўніцтва і абмену вопытам.