Падпісана Дамова аб супрацоўніцтве з Брэсцкім дзяржаўным універсітэтам імя А.С. Пушкіна

​​​​​​​8 верасня 2023 года была падпісана Дамова аб супрацоўніцтве паміж установай адукацыі “Палескі дзяржаўны ўніверсітэт” і ўстановай адукацыі “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна”. Подпісы пад дакументам паставілі рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч і рэктар БрДУ ім. А.С. Пушкіна Голубеў Юрый Пятровіч.

Рэктары універсітэтаў дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве ў галіне навукі, даследаванняў і адукацыі. У прыватнасці, пазначана ўзаемная цікавасць у абмене вопытам прафесарска-выкладчыцкага складу, правядзенні сумесных навукова-даследчых работ, навучальных і навуковых мерапрыемстваў (семінараў, канферэнцый, сімпозіумаў), рэалізацыі сумесных даследчых праектаў, публікацыі матэрыялаў.