Рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”

​​​​​​​17 верасня ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэта свята было заснавана 7 чэрвеня 2021 года ўказам Кіраўніка дзяржавы. Выбар даты для свята быў абумоўлены падзеямі гісторыі нашай Радзімы. 17 верасня 1939 года стала пачаткам уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якая была падзелена ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора.

13 верасня ў рамках Тыдня народнага адзінства адбылася Рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства», у якім узялі ўдзел студэнты, ліцэісты і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.