Удзячнасць Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь

​​​​​​​15-16 верасня 2023 года на базе УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Е.Полацкай» у рамках выязнога пасяджэння Савета маладых навукоўцаў Рэспублікі Беларусь прайшла цырымонія ўзнагароджання ўстаноў вышэйшай адукацыі і маладых навукоўцаў Рэспублікі Беларусь. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт атрымаў падзяку Савета маладых навукоўцаў пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь за ўдзел і арганізацыю экспазіцыі ў рамках Фестывалю навукі-2023.

Асобнай падзякай адзначаны старшыня Савета маладых вучоных ПалесДУ Вараб'ёва Марыя Міхайлаўна.