Пачала работу Стартап-школа з удзелам расійскіх студэнтаў

​​​​​​​18 верасня 2023 года факультэт эканомікі і фінансаў Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта сустрэў студэнтаў з Пензенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 18 па 29 верасня 2023 года расійскія студэнты пройдуць анлайн-навучанне па праграме навучальных курсаў «Стартап-школа» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. У праграму курсаў уваходзіць навучанне ў стартап-школе (семінары, семінары-трэнінгі, кейс-гульні), распрацоўка і прэзентаванне бізнес-ідэі. 18 верасня студэнты пазнаёміліся з арганізатарамі мерапрыемства: намеснікам дэкана факультэта эканомікі і фінансаў па выхаваўчай рабоце Ціханоўскай Юліяй Алегаўнай, намеснікам дэкана факультэта эканомікі і фінансаў па навуковай рабоце Панюська Алёнай Сяргееўнай, загадчыцай лабараторыі «Бізнес-цэнтр» Хоміч Ганнай Вітальеўнай.

Падчас гутаркі студэнты расказалі аб сябе, пасля чаго прыступілі да анлайн-заняткаў па праграме навучальных курсаў.