Сустрэча рэктара са студэнцкім актывам і моладзевымі грамадскімі аб'яднаннямі ўніверсітэта

19 верасня адбылася сустрэча рэктара ПалесДУ Дуная Валера Івановіча са студэнцкім актывам і моладзевымі грамадскімі аб'яднаннямі ўніверсітэта.  У фармаце адкрытага дыялогу былі разгледжаны актуальныя пытанні, якія датычацца арганізацыі навучальнага працэсу, культурна-масавых мерапрыемстваў, стварэння зоны для адпачынку студэнтаў, добраўпарадкавання інтэрнатаў.

Удзельнікі сустрэчы падчас канструктыўнай гутаркі абмеркавалі хвалюючыя студэнцтва тэмы, а таксама былі акрэслены перспектывы і магчымасці для далейшага развіцця ўніверсітэта.