XX Міжнародная навуковая канферэнцыя “Моладзь у навуцы 2023”

Дацэнты кафедры біятэхналогіі, старшыня і сакратар Савета маладых навукоўцаў УА «Палескі дзяржаўны універсітэт» Марыя Міхайлаўна Вараб'ёва і Наталля Паўлаўна Дзмітровіч прынялі ўдзел у XX Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Моладзь у навуцы 2023», якая праходзіла на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі ім. Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Маладыя навукоўцы прадставілі даклады: «Оценка зависимости уровня генетической изменчивости чужеродных инвазивных видов полужесткокрылых от перечня кормовых растений и географической приуроченности» на секцыі «Сохранение биологического разнообразия и использование ресурсов животного мира» і «Темп роста водоросли Porphyridium purpureum в зависимости от условий культивирования» на секцыі «Биотехнологии, сохранение ресурсов и разнообразие растительного мира».

Прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні праблем, звязаных з захаваннем біялагічнай і генетычнай разнастайнасцю сумесна з маладымі навукоўцамі з Расіі, Беларусі, Арменіі, Кыргызстана і Узбекістана. У заключэнні старшынёй Савета маладых вучоных НАН Беларусі (Аддзяленне біялагічныя навукі) Галавенчык Вікторыяй Іванаўнай было арганізавана сумеснае пасяджэнне Саветаў маладых вучоных НАН Беларусі і ПалесДУ, на якім абмеркавалі магчымасць сумеснага супрацоўніцтва арганізацый у галіне біятэхналогіі, біялогіі, малекулярнай генетыкі і біяінфарматыкі.