Два пісьменнікі - два юбілеі: Тургенеў і Талстой

На абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры (каб.3221) адкрылася кніжная выстава “Два пісьменнікі — два юбілеі”, прысвечаная 205-годдзю І. С. Тургенева і 195-годдзю з дня нараджэння Л.М. Талстога.

Іван Тургенеў і Леў Талстой пазнаёміліся, калі першы быў ужо вядомым пісьменнікам, а другі толькі пачынаў літаратурную дзейнасць у часопісе "Сучаснік". Для Льва Мікалаевіча Тургенеў быў шмат у чым прыкладам, а апошні пісаў, што "яго палюбіў нейкім дзіўным пачуццём, падобным на бацькоўскую". Іх збліжала агульнасць інтарэсаў, любоў да рускай прыроды і рускіх людзей, якой напоўнены іх творы. Розніца ў 10 гадоў - не проста розніца ва ўзросце. Гэтыя 10 гадоў вызначылі іх прыналежнасць да розных літаратурных пакаленняў, рознасць поглядаў на жыццё і задачы мастацтва. Талстой на дваццаць сем гадоў перажыў Тургенева. Прычыны іх сварак сёння страцілі значэнне. Важным засталося мудрагелістае перапляценне лёсаў людзей таленавітых, выдатных ва ўсім – няхай гэта будзе літаратурная праца ці перыпетыі асабістых адносін.

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да творчасці гэтых пісьменнікаў, чые творы складаюць залаты фонд рускай класічнай літаратуры!