Справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў

​​​​​​​28 верасня 2023 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў.

На парадку дня былі разгледжаны наступныя пытанні:

  • Справаздача аб рабоце прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі за перыяд 2022/2023 навучальны год;
  • Аб змяненні складу прафсаюзнага камітэта.

Даклад аб рабоце прафсаюзнага камітэта першаснай прафсаюзнай арганізацыі за перыяд 2022/2023 навучальны год прадставіў старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Чарнавус Захар Валянцінавіч.

На 2023/2024 навучальны год неабходна было абраць новых старшыню і намесніка старшыні прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў. Агульным галасаваннем на пасаду Старшыні была абрана студэнтка 3 курса факультэта эканомікі і фінансаў Уладычык Марта Уладзіміраўна.

На пасаду намесніка старшыні была абрана студэнтка 3 курсы біятэхналагічнага факультэта Сахарук Дар'я Эдуардаўна.