У Палацы Рэспублікі прайшоў ўрачысты сход да Дня настаўніка

​​​​​​​Урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка, адбыўся ў Палацы Рэспублікі 28 верасня 2023 года. Выкладчыкі і супрацоўнікі Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта з рэктарам Валерыем Іванавічам Дунаем прынялі ўдзел у святочным мерапрыемстве.

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Галоўчанка Раман Аляксандравіч зачытаў прывітальны адрас ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у адрас усіх педагогаў краіны, а таксама ад сябе асабіста і ад імя ўрада краіны павіншаваў усіх з надыходзячым святам. Падчас святочнага вечара былі падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу педагагічнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусі — 2023”. Пераможцам стаў Сяргей Шаманскі, настаўнік выяўленчага мастацтва Доўскай сярэдняй школы Рагачоўскага раёна.

Святочную праграму гасцям свята падарылі дзіцячыя творчыя калектывы з усіх абласцей нашай краіны і Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Аляксей Глызін.

У завяршэнні ўрачыстага мерапрыемства да ўсіх прысутных са словамі віншаванняў звярнуўся Міністр адукацыі Андрэй Іванавіч Іванец.