Інклюзіўны спартыўны фестываль “Спорт для ўсіх-2023”

​​​​​​​30 верасня ў спартыўнай зале вучэбнага корпуса №3 адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця інклюзіўнага спартыўнага фестывалю «Спорт для ўсіх – 2023». У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд з горада Пінска і Брэсцкай вобласці. Суарганізатарамі фестывалю выступілі: факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта і валанцёрская арганізацыя «Крылы надзеі».

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца ў каманды «Вікторыя» з Іванаўскага раёна;

2 месца ў каманды «Палескія буслы» з горада Пінска;

3 месца каманда з ДУА «Сярэдняя школа №10 г.Пінска».

Удзельнікі спаборніцтваў атрымалі ўзнагароды і салодкія прызы.