Навукова-даследчая работа студэнтаў

Навукова-даследчая работа студэнтаў ва УА "Палескі дзяржаўны ўніверсітэт" (ПалесДУ) накіравана на падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, на набыццё студэнтамі неабходных ведаў аб методыках і сродках самастойнага рашэння навуковых і практычных задач з мэтай наступнага ўкаранення студэнцкіх распрацовак у навучальны працэс, а таксама розныя галіны народнай гаспадаркі.

Асноўнымі формамі арганізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў з'яўляюцца:

  • навуковыя даследаванні ў вучэбны час пры выкананні лабараторных, курсавых і дыпломных работ па спецыяльных дысцыплінах студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання;
  • падрыхтоўка і правядзенне навукова - практычных семінараў, ўнутрывузаўскіх і міжвузаўскіх канферэнцый;
  • удзел у навукова-практычных мерапрыемствах (канферэнцыі, конкурсы, выставы, семінары);
  • удзел у выкананні навукова-даследчых работ, што фінансуюцца з розных крыніц;
  • выкананне індывідуальных даследчых заданняў у перыяд тэарэтычнага навучання і падчас вучэбных і вытворчых практык;
  • індывідуальная праца ў навуковых падраздзяленнях з навуковымі кіраўнікамі;
  • арганізацыя работы пастаянна дзеючых навукова-даследчых аб'яднанняў студэнтаў, якія ладзіліся ў структурных падраздзяленнях універсітэта (навукова-даследчыя лабараторыі, навуковыя гурткі, навуковыя клубы і інш.).

Студэнцкае навуковае таварыства (СНТ)

​​​​​​​