facebook

Панэльная дыскусія: «Канстытуцыйная рэформа і партыйнае будаўніцтва»

   28 кастрычніка 2020г. на базе Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта была арганізавана дыялогавая пляцоўка на тэму: «Канстытуцыйная рэформа і партыйнае будаўніцтва». Дыскусія праходзіла з удзелам Сачкоўскай І.Ю., члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Канеўскага А.А., першага сакратара Пінскай гарадской арганізацыі КПБ, прадстаўнікоў Іванаўскага, Драгічынскага, Лунінецкага і Пінскага раёнаў.

   У працэсе адкрытага абмеркавання ўдзельнікі сустрэчы дыскутавалі па пытаннях правядзення канстытуцыйнай рэформы і неабходнасці абнаўлення механізму пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж Прэзідэнтам і Парламентам у нашай краіне.

 Актыўна абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца змены выбарнай сістэмы і перспектыў развіцця канстытуцыяналізму ў інтарэсах грамадзянскай супольнасці. Асаблівую цікавасць сярод прысутных выклікала сучасная праблема распаўсюджвання гендэрнай ідэалогіі з дапамогай інтэрнэт-тэхналогій. У выніку дыскусіі удзельнікамі былі ўнесены канкрэтныя прапановы, ухваленыя экспертамі і ўнесеныя ў праект рэзалюцыі.

   Мадэратар праекта Сакалова С. М. падзякавала ўдзельнікаў дыскусіі за канструктыўны дыялог.