Міжнародны круглы стол, прысвечаны «Сусветнаму дню гарадоў»

​​​​​​​1 кастрычніка студэнты і замежныя магістранты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прынялі анлайн-удзел у Міжнародным круглым стале, прысвечаным «Сусветнаму дню гарадоў». Ініцыятарам правядзення выступіў Паволжскі інстытут кіравання – РАНГіДС. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі студэнты і выкладчыкі Паволжскага інстытута кіравання, Іракскага ўніверсітэта г. Самара і Самаркандскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Шарафа Рашыдава, Узбекістан. Палескі дзяржаўны ўніверсітэт паведаміў пра такія гарады як Пінск, Баранавічы, Брэст, Ваўкавыск, Гервяты, Камень, Маларыта, Забараўцы прадставілі студэнты біятэхналагічнага факультэта, факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця, факультэта эканомікі і фінансаў.

Студэнты расказвалі пра гісторыю і сучаснасць, адзначалі архітэктурныя асаблівасці і асноўныя славутасці, успаміналі легендарных землякоў. У шэрагу выступаў таксама гаварылася пра любімыя куткі і стравы нацыйнай кухні.

Магістранты з Кітая, падрыхтаваныя Кузняцовай Аленай Цімафееўнай, доктарам педагагічных навук, дацэнтам кафедры фізічнай культуры і спорту, расказалі пра тое, якім яны бачаць Пінск спартыўны, а таксама расказалі пра Пекін і Ціндао.

Агульнае кіраўніцтва па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства ажыццяўлялася аддзелам выхаваўчай работы з моладдзю, аддзелам міжнародных сувязяў, мадэратарам мерапрыемства выступіла спецыяліст па міжнародных сувязях Ганна Джумаліева.