Візіт рэктара ПалесДУ Дуная Валерыя Іванавіча ў Каракалпакскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Бердаха

​​​​​​​1-3 лістапада адбыўся візіт рэктара Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дуная Валерыя Іванавіча ў Каракалпакскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Бердаха (г.Нукус). У рамках наведвання ВНУ праведзена сустрэча з рэктарам Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Бердаха Рэймавым Ахмедам Мамбеткарымавічам, прарэктарам па вучэбнай рабоце Дуйсенбаевым Алімжонам Ісмаілавічам, прарэктарам па навуцы і інавацыйных работах Турдымамбетавым Ізімбетам Рахметавічам, прарэктарам па міжнароднай дзейнасці Нурымбетавым Цімурам Узакбергенавічам і іншымі прадстаўнікамі ўніверсітэта. Установы адукацыі абмеркавалі перспектывы набору студэнтаў на сумесныя адукацыйныя праграмы (2+2, 1 + 1) па розных спецыяльнасцях, а таксама магчымасці развіцця навуковага супрацоўніцтва. У рамках візіту адбылася цырымонія падпісання пагадненняў аб рэалізацыі сумесных адукацыйных праграм бакалаўрыята (2+2) і магістратуры (1+1) паміж кіраўнікамі ўстаноў адукацыі.

У перыяд наведвання ВНУ-партнёра рэктару Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прысвоена званне “Ганаровага прафесара Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Бердаха”.

Для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу Каракалпакского дзяржаўнага універсітэта імя Бердаха Валерый Іванавіч прачытаў лекцыю «Універсітэцкая навука: інавацыйная, фундаментальная, прыкладная», а таксама правёў круглы стол са студэнтамі выпускных курсаў спецыяльнасцяў «Фізічная культура і спорт», «Біятэхналогія», прэзентаваў адукацыйны і навуковы патэнцыял ПалесДУ.

Прадстаўнікі ПолесДУ наведалі фестываль дружбы народаў, арганізаваны на базе Каракалпакскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Бердаха, у якім прыняў удзел намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Каракалпакстан па пытаннях сувязяў з грамадскімі і рэлігійнымі арганізацыям Р.Нуразізаў, намеснік Старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Каракалпакстан Б. Атемуратаў, прадстаўнікі Нацыянальнага культурнага цэнтра «Казах», «Рус», «Туркмен», «Карэец».

У рамках візіту ва Узбекістан рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта таксама сустрэўся з прадстаўнікамі Нукускага філіяла Узбекскага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры і спорту.