Савет маладых вучоных ПалесДУ правёў квэст з навучэнцамі ДУА «Гімназія №2 г. Пінска»

​​​​​​​Прадстаўнікі Савета маладых вучоных ПалесДУ ў рамках мадэлі ўзаемадзеяння: школа-універсітэт правялі квэст «Brain Quiz» сярод навучэнцаў 9 «Б» класа ДУА «Гімназія №2 г.Пінска», распрацаваны старшынёй СМВ БарДУ ШАПОВІЧАМ Я. Г. і ўдасканалены старшынёй СМВ ПалесДУ ВАРАБ'ЁВАЙ М. М., сакратаром СМВ ПалесДУ Дзмітравіч Н. П. навучэнцы школы былі падзеленыя на каманды, у кожнай з якіх прысутнічаў студэнт біятэхналагічнага факультэта ў якасці куратара. У працэсе гульні дзеці адказвалі на розныя пытанні, звязаныя з навукай, гісторыяй і мастацтвам, якія спрыялі фарміраванню грамадзянскасці, патрыятызму, маральнай, экалагічнай і эстэтычнай культуры.

Па выніках гульні ўсе вучні былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі, а пераможцам уручаны падзякі ад Савета маладых вучоных Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.