Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта прымае ўдзел у 1-ым Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі

​​​​​​​Рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч прымае ўдзел у 1-ым Форуме рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.

У рамках форуму падпісана Пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Подпіс пад пагадненнем паставіў і рэктар ПалесДУ Дунай Валерый Іванавіч.

Таксама форум прадугледжвае ўдзел у секцыйных пасяджэннях, наведванне ўніверсітэтаў і правядзенне двухбаковых сустрэч.