Фестываль нацыянальных культур «Дружба народаў»

​​​​​​​27 лістапада ў Палескім дзяржаўным універсітэце адбыўся фестываль нацыянальных культур «Дружба народаў». У ім прынялі ўдзел студэнты ПалесДУ з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Каракалпакстан, Кітая, Таджыкістана, Кыргызстана, В'етнама, Арменіі.

Удзельнікі расказалі аб культуры і традыцыі свайго народа, падрыхтавалі творчыя нумары і кульмінацыяй мерапрыемства стала выстава нацыянальных страў з дэгустацыяй, дзе кожны мог адчуць адметнасць густу ўсходняй і славянскай кухні.

Фестываль пацвярджае значнасць духоўна-маральных каштоўнасцяў, з'яўляецца прыкладам яднання людзей розных нацыянальнасцяў, адкрывае новыя магчымасці для культурнага дыялогу, вучыць маладое пакаленне паважаць народныя вытокі і захоўваць каштоўную спадчыну. Падчас ходзе мерапрыемства панавала дружалюбная, цёплая і па-сямейнаму ўтульная атмасфера.