Міжнароднае супрацоўніцтва

​​​​​​​У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Адукацыя і маладзёжная палітыка» на 2021-2025 гг. у Палескім дзяржаўным універсітэце з 05.12.2023 па 07.12.2023 адбыліся адкрытыя гасцявыя лекцыі прафесара кафедры сацыяльнай работы і сацыяльнай бяспекі Паўночнага (Арктычнага) Федэральнага універсітэта ім М. В. Ламаносава, доктара біялагічных навук Голубевай Алены Юр'еўны.

Алена Юр'еўна прачытала лекцыі для студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця па наступных тэмах: «Ужыванне якасных метадаў для даследаванняў у фізічнай культуры і спорце», «Фізкультурна-аздараўленчая праца ў сістэме сацыяльнага абслугоўвання», «Канцэптуальныя асновы фізкультурна-аздараўленчай дзейнасці для асоб пажылога ўзросту», «Фізкультурна-аздараўленчая праца ў кантэксце актыўнага даўгалецця», «Фізіялагічныя асаблівасці старэння і ўлік іх пры пабудове фізкультурна-аздараўленчых праграм». Праведзены майстар-клас для аспірантаў і выкладчыкаў на тэму: «Правядзенне палявых сацыялагічных даследаванняў».

Удзельнікі лекцый і адміністрацыя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта выказвае шчырую ўдзячнасць Алене Юр'еўне за развіццё міжнароднага супрацоўніцтва і арганізацыю лекцый на найвышэйшым навуковым узроўні!