Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь»

15 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў ХХІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу “Пазнай Беларусь”. Старэйшы выкладчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Дзям'янаў Сяргей Аляксандравіч стаў дыпламантам у намінацыі “Экскурсавод года”. Кампетэнтным журы ацэньваліся: колькасць новых абароненых маршрутаў, колькасць праведзеных экскурсій, унікальнасць індывідуальных тэкстаў, апублікаваныя водгукі аб якасці экскурсійных паслуг, удзел у профільных адукацыйных семінарах і інш. Па выніках конкурсу вызначаюцца лепшыя экскурсаводы краіны.