СВЯТА ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ

Надыходзяць навагоднія святы. І, каб адчуць іх набліжэнне і стварыць святочны настрой, па традыцыі, многія з нас ладзяць прыгожыя фотасесіі на фоне арыгінальных фотазон.
Бібліятэка сёлета прыняла ўдзел у конкурсе навагодняй фотазоны "СВЯТА ДА НАС ПРЫХОДЗІЦЬ". Бо Новы год - гэта новая старонка, новыя мары і новыя здзяйсненні. Ён дорыць нам надзею на лепшае, прыносіць самыя радасныя пачуцці, звязаныя з любоўю і ўзаемаразуменнем.
Зазірніце ў чытальную залу (аўд. 3332) бібліятэкі, сфатаграфуйцеся і адчуйце чароўную атмасферу Новага года!