Рэспубліканскі праект «Маладзёжная змена»

​​​​​​​22 снежня 2023 года пачаў працу рэспубліканскі праект «Маладзёжная змена» на базе УА «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі». Удзельнікамі праекта сталі члены Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета, сярод якіх намеснік старшыні студэнцкага савета Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Лізавета Бабіч.

Мэтай праекта з'яўляецца развіццё ва ўдзельнікаў навыкаў група арыентаваных паводзін і міжасобасных зносін, дзелавых і лідэрскіх якасцяў, актыўнай асобавай і грамадзянскай пазіцыі.

Удзельнікаў праекта чакае:

адкрыты дыялог з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І. Іванцом;

пасяджэнне членаў Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета;

правядзенне выбараў Старшыні Грамадскага рэспубліканскага студэнцкага савета;

абмеркаванне бягучых пытанняў і пастаноўка задач на 2024 год.