Мерапрыемствы ў рамках святкавання Дня беларускай навукі ў ліцэі ПалесДУ

​​​​​​​У рамках святкавання Дня беларускай навукі навукова-інавацыйным аддзелам сумесна са Стартап-школай ПалесДУ для навучэнцаў ліцэя Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта праведзены шэраг мерапрыемстваў. 23 студзеня 2024 года для навучэнцаў 11-х класаў прайшоў навуковы семінар “Універсітэцкая навука як адзін з прыярытэтаў інавацыйнага развіцця краіны”. Начальнік навукова-інавацыйнага аддзела, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Рыбалка Юлія Аляксандраўна расказала аб навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ПалесДУ. Асобная ўвага была ўдзелена рэалізацыі “брэндавага” інавацыйнага праекта ўніверсітэта – Інавацыйна-прамысловага кластара ў галіне біятэхналогій і “зялёнай эканомікі”.

Потым загаднік лабараторыі “Бізнес-цэнтр” Хоміч Ганна Віталеўна пазнаёміла навучэнцаў з дзейнасцю Стартап-школы ПалесДУ і правяла інтэлектуальную гульню “Знаўцы навук”, падчас якой дзеці разгадвалі рэбусы, лагічныя заданні, давалі адказы на пытанні і г. д.

24 студзеня 2024 года для навучэнцаў 10-х класаў прайшлі семінары “Стартап як аб'ект даследавання: паняцце, сутнасць, віды і адметныя асаблівасці” і “Падрыхтоўка да прэзентацыі і абарона праекта”. Загадчык лабараторыі “Бізнес-цэнтр” Хоміч Ганна Вітальеўна раскрыла наступныя пытанні:

Асноўная інфармацыя аб Стартап-школе ПалесДУ;

Тэарэтычныя асновы развіцця стартапаў;

Прыклады лепшых стартапаў свету;

Перспектыўныя напрамкі для рэалізацыі стартапаў;

Пошук жыццяздольнай ідэі для стартапа;

Прэзентацыя стартапа.

Метадыст навукова-інавацыйнага аддзела Марковіч Таццяна Паўлаўна расказала, як падрыхтавацца да прэзентацыі і абароны праекта (у тым ліку з чаго пачынаць; як стаяць; як хадзіць; як сачыць за часам; як апрацоўваць пытанні і працаваць з пярэчаннямі і да т.п.).

У заключэнне Ганна Вітальеўна і Таццяна Паўлаўна адзначылі галоўныя памылкі, якія дапускаюцца падчас прэзентацыі і абароны праектаў, далі парады па іх вырашэнню.

 

​​​​​​​