Студэнты біятэхналагічнага факультэта ў ліку пераможцаў конкурсу відэаролікаў «Беларуская навука вачыма моладзі»

​​​​​​​Каманда студэнтаў біятэхналагічнага факультэта, у склад якой увайшлі Гілюк Ілля (22БХ-1), Рагалевіч Платон (22БТ-2) і Заступневіч Вікторыя (22БТ-2), прынялі ўдзел у конкурсе відэаролікаў «Беларуская навука вачыма моладзі», прымеркаваным да Дня беларускай навукі. У намінацыі «Якія найбольш значныя дасягненні беларускай навукі ў 2023 г.?» студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта занялі першае месца.

Пераможцы будуць узнагароджаны каштоўнымі прызамі і дыпломамі, а кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат аб удзеле. Віншуем студэнтаў з заслужанай перамогай!