Спорт высокіх дасягненняў

​​​​​​​3-4 лютага 2024 года ў г.Маскве прайшоў Кубак братоў Агеевых і Алімпійскіх чэмпіёнаў Юрыя Пастрыгай і Аляксандра Дзячэнка па веславанні на байдарках каноэ.

У міжнародных спаборніцтвах паспяхова выступілі студэнты Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Спартсмены спаборнічалі ў трох узроставых катэгорыях - сярод юніёраў да 18 гадоў, сярод моладзі да 23 гадоў і сярод дарослых.

На дыстанцыі 2024м:

сярод юніёраў да 18 гадоў 2 месца – Станіслаў Паршуціч, майстар спорту Рэспублікі Беларусь, студэнт 1 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.

сярод дарослых 3 месца-Валянцін Ціханаў, майстар спорту Рэспублікі Беларусь, студэнт 3 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.

На дыстанцыі 200м:

моладзь да 23 гадоў 1 месца - Валянцін Ціханаў.

На дыстанцыі (эстафета к1 + с1 200м+200м):

сярод юніёраў да 18 гадоў

1 месца – Рыгор Козак, студэнт 1 курса факультэта арганізацыі здаровага ладу жыцця.

На дыстанцыі (трэнажор байдарка (каноэ) + акадэмічны трэнажор 500 м):

сярод юніёраў да 18 гадоў 2 месца - Рыгор Козак.

На спаборніцтвах паспяхова выступіў выпускнік ПалесДУ 2020 года Уладзіслаў Кравец. Спартсмен заняў 1 месца на дыстанцыі 2024м, 3 месца ў эстафеце і 3 месца на трэнажорах.

Віншуем нашых спартсменаў з паспяховым выступленнем на міжнародных спаборніцтвах, жадаем ім не спыняцца на дасягнутым!!!