Урачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)»

​​​​​​​5 лютага адбылося ўрачыстае ўручэнне дыпломаў выпускнікам спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)» на кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту. Дваццаці аднаму студэнту, цяпер выпускніку, была прысвоена кваліфікацыя «Спецыяліст па міжкультурных камунікацыях. Перакладчык-рэферэнт».

Прадстаўнікі факультэта і кафедры прыйшлі павіншаваць выпускнікоў, з віншавальным словам выступілі: намеснік дэкана факультэта эканомікі і фінансаў па выхаваўчай рабоце, Галяковіч Ю.А.; загадчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту, к. э. н., дацэнт, Грачышкіна А. А.; куратар групы, Гірына Я. Ю.; старэйшы выкладчык кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту Каржаневіч Ю.В. Юлія Вячаславаўна падрыхтавала сюрпрыз выпускнікам - споўніла песню ўласнага сачынення.

Падзячныя словы выкладчыкам выказала стараста Групы 19 ЛМК-1 Занько Ірына. Павіншаваць выпускнікоў і правесці невялікае інтэрв'ю прыйшлі пераемнікі выпускнікоў-прадстаўнікі групы 23 ЛМК-1.

Асаблівую кранальнасць мерапрыемству надало выкананне выкладчыкамі і студэнтамі гімна спецыяльнасці «Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (па накірунках)».