Дыскусійная платформа «Беларусь будучыні»

​​​​​​​Намеснік старшыні камісіі па пытаннях экалогіі, валанцёрскім руху і ўстойліваму развіццю Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь, старшыня Маладзёжнага парламента пры Пінскім гарадскім савеце дэпутатаў Ганна Лазоўская правяла дыскусійную платформу «Беларусь будучыні» з работнікамі філіяла «Пінскія цеплавыя сеткі» РУП «Брэстэнэрга».

Падчас дыялогу абмеркавалі ход выбарчай кампаніі ў нашай краіне, агітацыю кандыдатаў, адзіны дзень галасавання, а таксама новаўвядзенні ў Выбарчым кодэксе Рэспублікі Беларусь.

У канцы сустрэчы супрацоўнікі змаглі задаць усе пытанні і атрымалі на іх адказы.