Рэспубліканскі збор маладзёжных атрадаў аховы правапарадку

​​​​​​​6 лютага ў Мінску адбыўся рэспубліканскі вучэбна-метадычны збор для байцоў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. У мерапрыемстве прынялі ўдзел байцы атрада «Бастыён» Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Вучэбна-метадычны збор стартаваў на плошчы Перамогі ў Мінску. Маладзёжныя праваахоўнікі БРСМ усклалі кветкі да манумента Перамогі і Вечнага агню.

На базе вайсковай часткі 3214 хлопцы пазнаёміліся з дзейнасцю ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь» і наведалі практычныя заняткі па секцыях: элементы курса маладога байца, агнявая і ваенна-медыцынская падрыхтоўка, асновы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, агульнафізічная і страявая падрыхтоўка, навучанне асновам права і заканадаўства.

Завяршэннем збору стаў адкрыты дыялог «Мужнасць. Адказнасць. Айчына. Патрыятызм».