Тэставы доступ да ЭБС «БиблиоРоссика»

​​​​​​​Паважаныя выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты!
З 23 лістапада па 23 снежня 2020 г. бібліятэка ПалесДУ падключана да паўнатэкставых калекцый ЭБС "БиблиоРоссика".
БиблиоРоссика - гэта сучасная электронна-бібліятэчная сістэма, прызначаная для даследчыкаў, выкладчыкаў і студэнтаў. У ёй прадстаўлена больш за 50 калекцый па самых розных напрамках ведаў (дзелавая літаратура, эканоміка і менеджмент, інфарматыка, медыцына, педагогіка, вывучэнне замежных моў і мн. інш.).
Базавая калекцыя ўключае больш за 15 000 выданняў: манаграфій, падручнікаў, часопісаў, публіцыстыкі і мастацкай літаратуры.
Для працы з ЭБС неабходна зайсці на сайт www.bibliorossica.com і зарэгістравацца, паказаўшы рэальны e-mail.
Пасля пацверджання вашага білета чытача бібліятэкарам, вам на ўказаны e-mail прыйдзе ключ доступу. ЭБС можна будзе карыстацца выдалена з хатніх персанальных і мабільных прылад. Запрашаем папрацаваць і ацаніць ЭБС «БиблиоРоссика».
Доступ адкрыты да 23 снежня 2020 г.

​​​​​​​