У ПалесДУ адбылося ўрачыстае ўручэнне членскіх білетаў Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь"

​​​​​​​26 сакавіка 2024 года ў Палескім дзяржаўным універсітэце ва ўрачыстай абстаноўцы членскія білеты Беларускай палітычнай партыі "Белая Русь" уручыў намеснік старшыні Пінскага гарадскога аддзялення Брэсцкай вобласці Беларускай партыі "Белая Русь", дырэктар філіяла БрДТУ Пінскага індустрыяльна-педагагічнага каледжа Дубнавіцкі Сяргей Канстанцінавіч. У шэрагі першаснай арганізацыі ПалесДУ ўступілі супрацоўнікі і прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ. Прывітаў і павіншаваў новых членаў арганізацыі рэктар Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта Дунай Валерый Іванавіч.