Зацверджана эмблема 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

​​​​​​​Летам 1944 года пачалася аперацыя «Баграціён», падчас якой Беларусь была поўнасцю вызвалена ад нацысцкай акупацыі. У ходзе аперацыі «Баграціён» савецкая армія нанесла найбуйнейшае паражэнне нямецкай арміі за ўсю ваенную гісторыю Германіі, разграміўшы групу армій «Цэнтр» вермахта. Гэта адна з найбуйнейшых ваенных аперацый за ўсю гісторыю чалавецтва.