Кніжныя выставы, прысвечаныя Дню Перамогі

У мэтах захавання гістарычнай памяці, напярэдадні Дня Перамогі і святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у бібліятэцы аформлены кніжныя выставы: у чытальных залах «У сэрцах і кнігах памяць аб вайне» (вул. Пушкіна, 4 аўд. 3332), «Вялікай Перамозе прысвячаецца» (вул. Кірава, 24) і на абанеменце навуковай і мастацкай літаратуры «Пра вайну раскажа кніга» (вул. Пушкіна, 4, аўд. 3221).

Кнігі, прадстаўленыя на выставах, раскрываюць падзеі суровай ваеннай пары, апавядаюць пра людзей, якія мужна і ўпарта, не шкадуючы сіл сваіх і свайго жыцця, у жорсткіх баях кавалі перамогу над ворагам. Сучаснае і будучае пакаленні не маюць права забыцца на падзеі Вялікай Айчыннай вайны і на тое, якім коштам дасталася перамога.

Чытанне кніг пра вайну дазваляе ўсім нам дакрануцца да гераічнага часу, а самае галоўнае - усвядоміць тое, што вайна можа паўтарыцца, і мірнае жыццё неабходна берагчы.