Прэзентацыя кафедры фінансавага менеджменту

Кафедра фінансавага менеджменту ўтворана ў сакавіку 2020 года шляхам аб'яднання 2-х кафедраў: фінансаў і бухгалтарскага ўліку, з мэтай дыверсіфікацыі эканамічнай падрыхтоўкі студэнтаў, больш поўнага задавальнення патрэбаў краіны ў спецыялістах у галіне фінансаў, страхавой справы і бухгалтарскага ўліку. 

Місія кафедры - забяспечыць якасную адукацыю ў галіне кіравання фінансамі арганізацый розных формаў уласнасці і сфер дзейнасці з выкарыстаннем інавацыйных тэхналогій і актыўных метадаў навучання на аснове інтэграцыі адукацыйнай, навуковай, выхаваўчай і грамадскай дзейнасці.

Кафедра рыхтуе студэнтаў па спецыяльнасцях: 
1-25 01 04 «Фінансы і крэдыт» 
1-25 01 08 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»

Cпецыялізацыі:
 1-25 01 04 01 «Фінансы» 
1-25 01 04 04 «Страхаванне»
 1-25 01 08 03 03 «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт у прамысловасці»

Мэтазгоднасць падрыхтоўкі па гэтым напрамку вызначаецца, перш за ўсё, неабходнасцю павышэння якасці фінансавай адукацыі. Фінансавая адукацыя моладзі спрыяе прыняццю правільных эканамічных рашэнняў, мінімізуе рызыкі і, тым самым, здольна павысіць эканамічную ўстойлівасць, не толькі насельніцтва, але і ўсёй краіны ў цэлым. Навучанне на кафедры вядзецца з улікам сучасных патрабаванняў эканамічнага развіцця. Кафедра актыўна супрацоўнічае з рознымі вытворчымі і фінансава-крэдытнымі структурамі. 

У мэтах узмацнення практыка-арыентаванасці адукацыі адкрыты філіялы кафедры фінансавага менеджменту на базе:
 - Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; 
- Прадстаўніцтва БРУСП «Белдзяржстрах» па Пінскім раёне. 

Студэнты старэйшых курсаў арганічна сумяшчаюць вучобу з работай у розных арганізацыях, у дзяржаўных органах, лізінгавых, страхавых і аўдытарскіх арганізацыях, камерцыйных банках, падатковых інспекцыях. Кафедра вядзе падрыхтоўку па профілю з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій. Выкладчыкамі кафедры фінансавага менеджменту распрацаваны электронныя вучэбна-метадычныя комплексы для спецыяльнасцяў «Фінансы і крэдыт» і «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». 

Кафедра ўдзельнічае ў рэалізацыі магістарскіх праграм факультэта «Эканомікі і фінансаў»: 
1. Магістарская праграма «Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт» прафілізацыі: «Падаткаабкладанне інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці» і «Сучаснае фінансава-крэдытнае пасрэдніцтва і інавацыі ў банкаўскім бізнесе»;
 2. Магістарская праграма "Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт».
 

Загадчык кафедры фінансавага менеджменту, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Лісоўскі Максім Іванавіч. Кадравы склад кафедры на сённяшні дзень прадстаўлены 15 выкладчыкамі, 9 з іх маюць навуковую ступень (1 - доктар навук, 8 - кандыдатаў навук). Прэзентацыя кафедры фінансавага менеджменту.
 

 

​​​​​​​