3 пытанні магістру кафедры маркетынгу і міжнароднага менеджменту

Калоша Павел Мікалаевіч, магістр. З 2019 года супрацоўнік ААТ «МАЗ» - кіруючай кампаніі холдынгу БелаўтаМАЗ. Пасада: эканаміст, галоўнае ўпраўленне эканомікі. 

Павел, Вы нядаўна атрымалі дыплом магістра, раскажыце чаму Вы выбралі спецыяльнасць «Маркетынг» на другой ступені вышэйшай адукацыі? 

Маркетынг - гэта сучасны кірунак. Любое прадпрыемства не абыходзіцца без маркетынгавых даследаванняў. Скончыўшы спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» і ўжо прапрацаваўшы год на адным з буйных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, мне захацелася пашырыць свае веды і ахапіць блізкія да эканомікі тэмы. Мой выбар упаў на спецыяльнасць «Маркетынг». Са сваімі творчымі навыкамі, разнастайнасцю характару  ​​і сферай дзейнасці, веды ў сферы маркетынгу былі неабходныя.

  Падзяліцеся сваімі планамі на будучыню. Чаго хочаце дасягнуць?

Планам  уласціва змяняцца на працягу ўсяго жыцця. Але галоўнай задачай стаўлю атрымаць поспех ва ўпраўленні буйным прамысловым прадпрыемствам. Быць карысным не толькі сабе і сваёй сям'і, але і грамадству ў цэлым.

 Што пажадалі б першакурснікам Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта?

Атрыманне адукацыі ва ўніверсітэце - цалкам прадвызначае будучыню. Гэта час раскрыцця талентаў і ўсведамлення сваіх інтарэсаў. За гэты час вы сур'ёзна сталееце і разумееце чым хочаце займацца ў жыцці. Таму жадаю Вам набываць жыццёвы вопыт  з усяго таго, што адбываецца, не баяцца цяжкасцяў і ўпэўнена ісці да сваіх мэт. 

 

Дзякуй, Павел! Поспехаў у далейшым!