Майстар-клас «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…»

16 студзеня 2021 года прайшоў майстар-клас «Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына…» па вырабе паштоўкі ў тэхніцы «выцінанка», які быў прысвечаны васьмідзесяцігоддзю народнага артыста Беларусі і СССР Уладзіміра Мулявіна.

Удзельнікі майстар-класа малі магчымасць дакрануцца да адметнай творчасці Уладзіміра Мулявіна, прайсці зорнымі шляхамі вядомага ансамбля «Песняры».

Натхніўшыся творамі беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры», кожны са студэнтаў зрабіў тэматычную паштоўку на твор, які яму спадабаўся.
 

​​​​​​​