Дэпутат Амельянюк Аляксандр Паўлавіч аб будучыні студэнтаў

​​​​​​​27 лістапада 2024 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Пінскай гарадской акрузе № 14, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па заканадаўстве Амельянюк Аляксандр Паўлавіч у рамках інфармацыйна-асветніцкага праекта Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь "Моладзь для Беларусі" сустрэўся са студэнтамі факультэта фінансаў.

Аляксандр Паўлавіч расказаў аб рабоце Парламента, дэпутацкай дзейнасці, электаральнай кампаніі. Студэнты дзяліліся сваімі планамі на будучыню і задавалі пытанні, якія іх цікавілі.