Халакост: трагедыя, памяць, боль чалавецтва

Напярэдадні дня памяці ахвяр Халакоста на абанеменце вучэбнай літаратуры бібліятэкі (вул. Пушкіна, 4, навучальны корпус № 3, аўд. 3214) адкрылася кніжная выстава “Халакост: нельга здрадзіць забыццю”. Халакост з'яўляецца адной з найвялікшых трагедый у гісторыі чалавецтва. На працягу многіх гадоў, нацысты Германіі спрабавалі поўнасцю вынішчыць нацыю яўрэяў. Іх падвяргалі масавым растрэлам, труцілі ў газавых камерах, даводзілі да знямогі на найцяжкіх працах, на іх праводзілі разнастайныя медыцынскія эксперыменты.

Дата памятнага дня выбрана не выпадкова - 27 студзеня 1945 года Савецкая армія вызваліла найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым-Біркенаў (Польшча), у якім загінула, паводле розных ацэнак, ад паўтара да чатырох мільёнаў чалавек. Гэты Дзень з'яўляецца не толькі сведчаннем павагі да тых, хто выжыў і данінай памяці ахвярам Халакоста, ён утрымлівае заклік да дзеянняў, якія дазволяць прадухіліць паўтарэнне падобных злачынстваў у будучыні. Галоўная мэта кніжнай выставы - захаванне памяці і прадухіленне такіх трагедый у будучыні.