Мой любімы горад - ПІНСК!

Дзень у гісторыі

Пінск - горад старажытны, з амаль тысячагадовай гісторыяй. Ён упершыню згадваецца ў 1097 годзе ў "Аповесці мінулых гадоў". Пінск быў другім горадам у Тураўскім княстве, якое называюць таксама Турава-Пінскім, а ў канцы XII стагоддзя стаў цэнтрам асобнага Пінскага княства. Яшчэ Пінск вельмі часта называюць сталіцай Палесся. Але ці толькі сталіцай Палесся?

4 снежня 1939 г. быў выдадзены ўказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, згодна з якім Пінск становіцца абласным цэнтрам Беларускай ССР. Так, абласным цэнтрам, куды ўваходзілі 11 раёнаў: Ганцавіцкі, Давыд-Гарадоцкі, Драгічынскі, Жабчыцкі, Іванаўскі, Ленінскі, Лагішынскі, Лунінецкі, Пінскі, Столінскі і Тэлеханскі. Шматлікім жыхарам Беларусі пашчасціла нарадзіцца і жыць у Пінскай вобласці і абласным цэнтры. Пінская вобласць праіснавала 15 гадоў.

Але як жа гэта было? Пра гэты гістарычны факт і не толькі вы можаце даведацца з падборкі кніг, якія знаходзяцца ў чытальных залах бібліятэкі на выставах «Мілы кут маёй Айчыны», «Мая Радзіма - Беларусь» і «Палескія краявіды».

Запрашаем!

​​​​​​​